Гледачы «Басовішча» атрымаюць бясплатныя візы

Да 17:00 7 ліпеня 2008 году ахвотныя атрымаць візу мусяць даслаць наступныя зьвесткі:

— Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
— Сэрыя і нумар пашпарта
— адрас электроннай пошты
— Нумар мабільнага тэлефону ў міжнародным фармаце (+375 ** *******)

Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць), і заяўляльнік ня мусіць мець ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы.

Дасылаць заяўку трэба на мэйл basy2008@gmail.com. Калі ж Вы з Горадні ці з гарадзенскай вобласьці, то кантактуйце праз zasvabodu.hrodna@gmail.com.

Далей застаецца чакаць: з Вамі зьвяжуцца прадстаўнікі БАСу ці іх давераныя асобы.

***

Таксама гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны бясплатны даезд гледачоў «Басовішча‑2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая (Польшча).

Каб патрапіць у аўтобус, дасылайце свае кантакты на мэйл zasvabodu.hrodna@gmail.com

Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Горадні. Адпраўленьні — у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Горадні да Кузьніцы — каля 5 тысячаў рублёў.

Запись опубликована в рубрике Музыка. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий